22.04.2009
Свастыка з'явілася 22 красавіка на сцяне віцебскай сінагогі. Намалявалі яе, хутчэй за ўсё, ўначы. Вартаўніка ў комплексе, дзе знаходзіцца сінагога і грамадскі дом юдэйскай суполкі “Дом Ізраіля”, няма. Таму вернікі і мінакі заўважылі чорны крыж з надпісам “6 мільёнаў — хлусня!” толькі з раніцы.
Паводле слоў старшыні суполкі Хаіма Магаршака, гэта ўжо не першы выпадак, калі сінагогу апаганьваюць прафашысцкай сімволікай. Мінулым разам праваахоўчыя органы палічылі, што знайсці вандалаў немагчыма. Цяпер Хаім Магаршак таксама напісаў заяву ў міліцыю, але ўжо без асаблівай упэўненасці, што тых, хто намаляваў свастыку, знойдуць.
Ядвіга Сташэўская, Віцебск, belradio.fm
Просмотров: 6080 |
Последние новости
05.11.2024
19.10.2024
06.10.2024
01.10.2024
07.09.2024