19.06.2013
15 чэрвеня ў вялікай зале КЗ "Мінск" у рамках штогадовага праекту “У абарону жыцця!” прайшоў музычны спектакль “Маё сэрца б’ецца”.
Гэты спектакль пра Нябесную школу і дзяцей, якія яшчэ не нарадзіліся, але нецярпліва чакаюць выпускнога – сустрэчы з бацькамі, ужо неаднаразова праходзіў у Мінску, і кожны раз збіраў поўныя залы. Не быў выключэннем і гэты раз. Пачатак спектаклю прыйшлося крыху затрымаць, бо ўсе жадаючыя не пасьпявалі зайсьці і ля ўваходу ў КЗ утварылася вялікая чарга.
“У Беларусі шмат абортаў, бо людзі перасталі верыць у Бога, чытаць Біблію. А ў Бібліі напісана, што жыццё створана Госпадам і дадзена аднойчы. Гэтым спектаклем мы жадаем яшчэ раз сказаць, што ненароджаныя дзеці, якіх некаторыя чамусьці не хочуць лічыць дзецьмі, з’яўляюцца паўнацэннымі людзьмі са сваімі талентамі, сваім прызначэньнем, сваімі марамі і планамі”, - гаворыць Алена Сітнік, аўтар і сцэнарыст спектаклю “Маё сэрца б’ецца”.
Просмотров: 8828 |
Последние новости
05.11.2024
19.10.2024
06.10.2024
01.10.2024
07.09.2024