10 і 11 чэрвеня ў Маладзёжным тэатры эстрады адбудзецца спектакль, прысвечаны 500-годдзю Мікалая Радзівіла Чорнага, лідара Рэфармацыйнага руху ў нашай краіне.
Дзеі спектакля пачынаюцца ў 1551 годзе. Мікалай Радзівіл Чорны знаходзіцца, здавалася б, на піку сваёй кар’еры, але раптоўна памірае сястра Барбара, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, пасля – малодшы брат Ян, з якім у Мікалая былі вельмі складаныя адносіны і яны так і не прымірыліся, нарастае напружанне і неразуменне ў адносінах з жонкай Альжбетай.
Як Мікалай Радзівіл Чорны вырашыць складаныя праблемы, якія прыйшлі ў яго жыццё, мы ўбачым 10 і 11 чэрвеня ў Маладзёжным тэатры эстрады ў спектаклі “Біблія князя Радзівіла”.
Квіткі можна набыць у касах тэатра, а таксама ў кропках продажу KVITKI.BY.
Для дадатковай інфармацыі тэлефануйце: +375 29 3389619.
Просмотров: 6684 |