ЗВАРОТ
28.09.2011
ЗВАРОТ

з прычыны з’яўлення ў СМІ інфармацыі пра катаванні, маральны і фізічны ціск,
які чыніцца ў адносінах да Дашкевіча Дзмітрыя Вячаслававіча.

 

26 верасня 2011 г. у сродках масавай інфармацыі з’явілася інфармацыя (ліст Дзмітрыя Дашкевіча да сваёй нарачонай Насты Палажанкі ад 19 верасня 2011 г.), у якім ён просіць тэрміновай сустрэчы са сваім адвакатам, з прычыны крытычнай сітуацыі, ў якой ён апынуўся ў выніку ціску, пераследу і катаванняў з боку адміністрацыі Горацкай папраўчай калоніі №9. У вышэйзгаданым лісце ён сярод іншага напісаў: “Да лепшага змяніцца сітуацыя ў Горках не пажадала. Зусім наадварот. Сказаць, што змянілася яна да горшага – не сказаць нічога…. Вызначылі мне тамтэйшыя такую кабалу, з якое, пэўна, я ўжо і ня выберуся… Спаў за 2 сутак 1,5 гадзіны і еў 0,5 раза”.

 Дзмітрый Дашкевіч, затрыманы 18 снежня 2010 г. і асуджаны 24 сакавіка 2011 г. на 2 гады пазбаўлення волі паводле беспадстаўнага абвінавачвання, з’яўляецца веруючым хрысціянінам, членам Царквы хрысціян веры евангельскай “Ян Прадвесьнік” з 2006 г. У Горацкай папраўчай калоніі №9 Дзмітрый Дашкевіч доўгі час знаходзіўся ў штрафным ізалятары, пазбаўлены цёплай вопраткі і Бібліі, так што вымушаны быў абвясціць галадоўку пратэсту, пра што і паведаміў свайму адвакату падчас сустрэчы, якая адбылася 13 верасня 2011 г.

 У Сьвятым Пісанні – Бібліі неаднаразова Бог звяртае ўвагу на каштоўнасць жыцця чалавека і годнасць чалавечай асобы. Менавіта таму Богу неабыякава, што адбываецца з вязнямі:

“Калі топчуць нагамі сваімі ўсіх вязняў зямлі, калі несправядліва судзяць чалавека перад абліччам Усявышняга, калі чалавека ўціскаюць у дзеях ягоных, хіба ня бачыць Госпад?” (Плач Ярэміі 3:34-36)

“Каб ні ў чым не рабілі з братам сваім супрацьзаконна і карысьліва, бо Госпад – мсцівец за ўсё гэта” (Першы ліст да Тэсалонцаў 4:6)

 Таксама Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь сцвярджае, што дзяржава забяспечвае недатыкальнасць і годнасць асобы:

“Ніхто не павінен падвяргацца катаванням, жорсткаму, бесчалавечнаму або зневажальнаму да яго годнасці абыходжанню ці пакаранню” (артыкул 25).

 У сувязі з вышэйуказанай інфармацыяй просім правесці ўсебаковае расследаванне фактаў катавання ў Горацкай папраўчай калоніі №9, а таксама ў іншых месцах, дзе знаходзіўся Дзмітрый Дашкевіч падчас этапавання.

 Патрабуем спыніць маральны і фізічны ціск, які аказваецца на Дзмітрыя Дашкевіча, выявіць і пакараць вінаватых у гэтым службовых асобаў, а таксама зрабіць захады дзеля недапушчэння паўтарэння падобных фактаў у будучыні.

 

Ад імя вернікаў Царквы ХВЕ “Ян Прадвесьнік”

 пастар Антоній Бокун

Просмотров: 4913 
Последние новости
15.04.2024
24.03.2024
14.03.2024
22.02.2024
24.12.2023