Баль у Радзівіла на сьвята рэфармацыі
03.11.2011
Баль у Радзівіла на сьвята рэфармацыі

29 кастрычніка у Мінску ў Маладзёжным тэатры эстрады адбыўся ўрачысты канцэрт, прымеркаваны да Дня Рэфармацыі. Сьвяткаваньне мела назву “Баль у Радзівіла”, і даваў яго гетман Вялікага Княства Літоўскага Мікалай Радзівіл Руды.

Браты Мікалай Радзівіл Чорны і Мікалай Радзівіл Руды, Астафій Валовіч, і іншыя прадстаўнікі эліты Вялікага Княства абмяркоўвалі на сцэне актуальныя праблемы Бацькаўшчыны. Жартавалі пра курс талера і выказвалі меркаваньне, што Рэфармацыя зможа вырашыць усе беларускія праблемы. А іх жонкі ў гэты час абмярковаўлі ня менш важнае пытаньне, – як выхаваць дзяцей у хрысьціянскім духу.

Размовы пра лёс Бацькаўшчыны разбавіў ансамбль старажытнай харэаграфii «Залаты двор». А пасьля антракту гурт “Стары Ольса” выступіў з праграмай музыкі XVI стагодзьдзя.

Алёна Сітнік, рэжысёр канцэрту, кажа, што баль — гэта спроба ўвесьці традыцыю сьвяткаваньня Дня Рэфармацыі, каб памятаць пра Залаты Век нашай краіны, і пра аснаваньне гэтага росквіту – хрысьціянскае абуджэньне, Рэфармацыю. Сёлета заля была запоўненая цалкам. І гэта дае надзею, што неўзабаве Дзень Рэфармацыі стане сапраўдным сьвятам для нашай краіны.

Просмотров: 5048 
Последние новости
05.11.2024
19.10.2024
06.10.2024
01.10.2024
07.09.2024