Cуботнім вечарам 11 студзеня адбыўся паэтычны эвангелізацыйны вечар у раённым цэнтры Зябраўка Гомельскай вобласці у мясцовым доме культуры, куды были запрошаны усе жадаючыя. Вечар быў прысвечаны выхаду трэцяга зборніка беларускага паэта Яўгена Сергіені, які з’яўляеца пастарам, членам саюзу пісьменнікаў Беларусі і проста добрым чалавекам. Вядучай была паэтка Алена Ўльяніцкая. Яна расказвала аб паэте, яго сям’і, жыцці і лёсе.
Між вершамі гучалі песні, палову з якіх спявалі дачкі Яўгена Сергіені, Ганна і Ліля, што вельмі ўразіла слухачоў. Няверуючым людзям было дзіўна глядзець на дапамогу сям’і. Здавалася, што яны былі ў адной камандзе - дапамагалі адзін аднаму. У наш час бывае наадварот – бацькі ў адной камандзе, а дзеці ў іншай. Некалькі песень дачкі спявалі аўтарскіх. Ганна, старэйшая дачка, напісала музыку на вершы бацькі сама. Таксама прагучалі і вядомыя хрысціянскія песні.
Астатнія песні спяваў Зябраўскі хор “Дабрыня” з мясцовага дому культуры. Дастаткова было толькі паглядзець на іх імклівыя рухі, калі яны спявалі, выразныя словы, і ўсё рабілася зразумелым – спяваюць з душой.
На працягу некалькіх гадзін гучала шмат добрых слоў, выдатных вершаў і меладычных песень, з-за чаго на прыканцы ніхто сам не хацеў сыходзіць з зала. Перад сканчэннем слухачам раздалі паперкі ў выглядзе сняжынак і прапанавалі напісаць пажаданні ці пытанні аўтару. Але як потым высвятлілася былі адны пажаданні і падзякі, каб прыязджалі яшчэ і хутчэй.
Таццяна Рыгораўна, пажылая сястра з царквы Яўгена Сергіені, рассказала аб тым, як прыйшла ідэя правесці творчы вечар:
- Я проста прыйшла ў бібліятэку, як чытаючая бабуля, і пачала размаўлять з бібліятэкарам. Ірына Аляксандраўна, бібліятэкар, апынулася вельмі спагадным чалавекам, а калі я ёй расказала пра нашага паэта з царквы, Яўгена Сергіеню, яна адразу адгукнулася на прапанову і мы разам пачалі клапаціцца аб арганізаціі гэтага вечара ў доме культуры.
На вечары былі прадстаўлены зборнікі хрысціянскіх вершаў Яўгена Сергіені, а таксама хрысціянскія часопісы на рускай мове "Благодать" і "Надежда для тебя", жадаючыя маглі атрымать у падарунак Эвангелле.
Кацярына Боттэ
Просмотров: 6179 |