Літаратурная сустрэча ў гомельскай царкве “Благадаць”
25.02.2015
Літаратурная сустрэча ў гомельскай царкве “Благадаць”

21 лютага ў гомельскай царкве “Благадаць” прайшла літаратурная сустрэча, прысвечаная сучаснай беларускай хрысціянскай літаратуры. На сустрэчу прыехалі веручыя літаратары з Менску, Магілёва, Слоніма, Бабруйска.

Адкрыў сустрэчу малітвай біскуп Аб'яднання ХВЕ па Гомельскай вобласці і пастар царквы “Благадаць” Гомеля Яўген Сергіеня, які зьяўляецца таксама кіраўніком Літаратурнага аб’яднаньня АЦ ХВЭ і аўтарам чатырох зборнікаў вершаў. Ва ўступным слове Я. Сергіеня падкрэсліў важнасць той літаратурнай працы якая вядзецца ў Аб’яднанай Царкве ХВЕ, пра канкрэтныя здабыткі, якія мае Літаратурнае аб’яднанне ў выглядзе 10 зборнікаў паэзіі і прозы, што выйшлі за апошнія гады з пад пяра хрысціянскіх аўтараў.

Госця з Менску, паэтка Дар’я Шэіна сказала сведчанне, што пасля пакаяння яна пачала пісаць вершы па-беларуску. Паступова колькасць вершаў павялічвалася, так што ў мінулым годзе пабачыў свет яе аўтарскі зборнік “Як сьвечка”. Удзельнікі Літаратурнай сустрэчы маглі пачуць вершы Д. Шэінай, а таксама песню “Хай народ ідзе за Богам”, створаную на яе словы. Менск таксама быў прадстаўлены зборнікам турэмнай прозы Змітра Дашкевіча “Чарвяк”. Назва, як патлумачыў сам аўтар, узятая з Псальма 21:7. З. Дашкевіч расказаў прысутным як Госпад дапамог яму прайсці турэмныя выпрабаванні, як захаваў ад грэху і збярог для жыцця.

Удзельніца літаратурнай сустрэчы са Слоніма паэтка і мастачка Надзея Салейка пазнаёміла прысутных са сваімі вершамі і сама заспявала спевы складзенымі на іх. Таксама прысутныя маглі пабачыць выставу яе карцін. Свае вершы чыталі госці з Магілёва – Алена Сазонава, і з Бабруйска Аўдоцця Маркава.Акрамя гэтага, увазе ўдзельнікаў сустрэчы і прысутных былі прадстаўленыя .розныя мастацкія вырабы, зробленыя братамі і сёстрамі з гомельскай царквы “Благадаць”.

Падсумоўваючы вечарыну, біскуп Яўген Сергіеня падкрэсліў, што надыходзіць новы час, калі ствараецца сучасная беларуская хрысціянская літаратура. Ён заклікаў усіх прысутных, каму Бог даў літаратурны талент не закопваць яго, але выкарыстоўваць на славу Божую, паколькі хрысціяне павінны асаляць беларускую культуру і даваць добрае сведчанне для беларускай інтэлігенцыі.

Просмотров: 7754 
Последние новости
05.11.2024
19.10.2024
06.10.2024
01.10.2024
07.09.2024