На сустрэчы клуба апалагетаў веры расказалі аб Рэфармацыі
08.04.2014
На сустрэчы клуба апалагетаў веры расказалі аб Рэфармацыі

5 красавіка адбылася новая сустрэча клуба апалагетаў хрысціянства, гаворка ішла аб Рэфармацыі. Рэфармацыя – гэта не толькі гісторыя. Сёння беларускі народ таксама патрабуе аднаўлення першапачатковага Божага вобразу, каб біблейскія стандарты дзейнічалі ва ўсіх сферах жыцця.

Эпоху Рэфармацыі называюць залатым векам, лепшым перыядам у гісторыі Беларусі. Наш народ звярнуўся да Бібліі, да жывой веры ў Ісуса Хрыста, і гэта прынесла дабраславенне краіне: друкаваліся кнігі, адчыняліся школы, выдаваліся справядлівыя законы, раслі гарады, развівалася эканоміка.

Усё гэта можна было пачуць у суботу, ды не толькі гэта, а яшчэ і даведацца пра гісторыі знакамітых людзей: Мікалая Радзівіла Чорнага, Марціна Лютэра і многіх іншых дзеячаў. Але больш падрабязна казалі пра Яна Глябовіча, які узначальваў пасольства ВКЛ да караля Жыгімонта Вазы, каб зацвердзіць Статут ВКЛ 1588 г., самы дасканалы збор законаў у тагачаснай Еўропе. Удзельнічаў у абароне Полацка ад войска Івана Жахлівага, перабудаваў Менск, пабудаваў ратушу і кальвінскі сабор, закладаў евангельскія цэрквы і выдаваў кнігі. Дзякуючы кашталяну Яну Глябовічу Менск стаў адным з палітычных і эканамічных цэнтраў Беларусі. Ян пачаў забудоўваць Менск паводле плану, які да сённяшняга дня вызначае аблічча цэнтра горада.

Усё гэта і многае іншае паведаміў Антоній Бокун, пастар царквы "Ян Прадвеснік" города Мінска.

Наступная сустрэча адбудзецца 26 красавіка а 18 гадзіне ў 324 аўдыторыі Тэалагічнага інстытута ХВЕ.

Анастасія Катлячкова

 

Просмотров: 4815 
Последние новости
14.08.2020
13.08.2020
05.07.2020
25.05.2020
09.04.2020