20.07.2017
6 жніўня 1517 г., роўна 500 год таму, Францыск Скарына з Полацка пачаў друкаваць Біблію на беларускай мове.
Значнасць гэтай падзеі для далейшага лёсу нашай краіны складана пераацаніць. Біблія стала першай друкаванай беларускай кнігай, і менавіта Біблія з’яўляецца адным з галоўных сімвалаў нашай мовы, культуры, сімвалам нашага народу.
Таму запрашаем Вас адсвяткаваць гэты юбілей разам з намі.
Свята Бібліі для ўсёй сям’і:
-
Калі? 6 жніўня 2017 г., 16.00-19.00.
-
Дзе? Царква “Благадаць”, г. Мінск, вул. Гурскага,48.
-
Што? Святочны канцэрт, конкурсы і віктарыны, фотазон, батуты і шмат іншага
Удзел бясплатны.
Просмотров: 4722 |
Последние новости
05.11.2024
19.10.2024
06.10.2024
01.10.2024
07.09.2024