Литературная страница
Литературная страница
Просмотров: 1395 | Голосов: 0 | Рейтинг: 0 |
-2 -1 0 +1 +2   
Литературная страница

“Уваскрэсення непазбежнасць”

Мільёны сэрцаў, з’яднаныя ў адзіным і шчырым пачуцці, у гэтыя дні вымаўляюць разам з намі: “Божа любові і спагады, мы ўдзячныя Табе за тое, што пекла цяпер не мае над намі перамогі, а смерць пазбаўлена джала!”

Уваскрэслы Хрыстос не толькі зрабіў зямное жыццё людзей асэнсаваным і мэтанакіраваным, але стаў яшчэ і пачаткам нашага агульнага ўваскрашэння для вечнага жыцця разам з Ім. І мы славім свайго Госпада за ласку і шчасце, прынесеныя ў нашу з вамі штодзённасць.

У паэтаў-хрысціян ёсць каштоўны дарунак ад Бога – яны маюць магчымасць дадаваць да малітоўных слоў хвалы і падзякі яшчэ і вершы, якія памнажаюць радасць, мацуюць веру і ўзносяць сэрцы людзей над усім, што мінае і не мае вартасці ў Ягоных вачах.

Я ўпэўнены: Госпад быў першы, хто пабачыў і пачуў радкі, што спачатку нарадзіліся ў глыбыні душы, а ўжо потым, калі сталі спелымі, былі перанесены нашымі братамі і сёстрамі на паперу – каб усхваляць Бога жыцця і выратавання нашага.

Сёння найлепшая нагода, каб з гэтымі радкамі пазнаёміліся і вы, дарагія прыхільнікі нашага часопіса.

 

Вядучы рубрыкі Уладзімір ЯСКОВІЧ