10 і 11 чэрвеня ў Мінску ў Маладзёжным тэатры эстрады адбылася прэм’ера спектакля “Біблія князя Радзівіла”, прысьвечанага 500-годдзю нараджэння Мікалая Радзівіла Чорнага, канцлера Вялікага Княства Літоўскага і лідара евангельскага руху ў нашай краіне. Вядомы акцёр Купалаўскага тэатра Павал Харланчук паставіў гэты спектакль, у якім паспрабаваў наблізіць героя мінулых стагоддзяў да сучаснікаў. На фоне гістарычных падзеяў гледачы, якія кожны вечар напаўнялі і нават крыху перапаўнялі залу Тэатра эстрады, маглі суперажываць няпростаму выбару ісьці за Госпадам, які зрабіў князь Радзівіл, і які выклікаў супрацьстаяньне ня толькі сярод часткі шляхты, але нават унутры сям’і Радзівілаў. Біблія, якую завяшчаў Мікалаю Радзівілу Чорнаму ягоны брат Ян не толькі дапамагла знайсьці адказы на складаныя пытаньні, якія ставіў перад сабою канцлер ВКЛ, але і прынесла мір у адносіны Мікалая і яго жонкі Альжбеты.
Просмотров: 6199 |