Сьвята Рэфармацыі.
03.11.2009
Сьвята Рэфармацыі.

Усё адбылося асенняй цьмяной раніцай. Вітэнберг. Масіўныя дзверы дварцовай царквы. Стук малатка  па дрэву. 31 кастрычніка. 95 тэзісаў. Так пачалося пераўтварэнне царквы. Так пачаўся адлік Рэфармацыі.

Марцін Лютар не быў адзіным, альбо апошнім рэфарматарам.  Незалежна ад яго сенсацыйных на той час ідэй, абуджэнне ад духоўнай  летаргіі пачалося  і ў іншых еўрапейскіх краінах. Адначасовасць шакіруючых  адкрыццяў пацвярджае,што “рухавікі” рэформ былі накіраваны Богам.

 

 

 

 

 

 

 

 

Полымя Рэфармацыі разраслося па усёй Еўропе, ахапіла і беларускія землі. Вынікам духоўнага абуджэння і навяртання да ісцін хрысціянскага веравучэння стала павелічэнне ўвагі да культуры, шырокае распаўсюджанне авсетніцтва і  рост матэрыальнага дабрабыту. Вынікам стаў час росквіту беларускай культуры і дзяржаўнасці— Залаты Век Беларусі— відавочны прыклад таго, як можа змяніцца краіна, якая прыняла ў сэрца Ісуса.

 

Сьвята Рэфармацыі у гэтым разе было асаблівым . У 2009 годзе спаўняецца пяцьсот год з народзін вялікага женеўскага рэфарматара  - Жана Кальвіна. Марцін Лютер і Жан Кальвін адрозніваюцца тым, что першы казаў: "Так рабіць нельга!", а другі: "Патрэбна рабіць так!". 

Хрысьціяне з царквы "Яна Прадвесніка"  падрыхтавалі невялікую теэтралізаваную пастноўку пра жыцце рэфарматара з Жэневы. Дзеці і дарослыя у крыху жартаўлівым стылі апавядалі пра асноўныя падзеі у лёсе Жана Кальвіна.

 

Наша краіна і наш народ з роспаччу чакае рэформ. Чакае, што знойдзецца хто-небудзь, хто ускладзе на сябе ўвесь цажар лёса рэфарматара і адродзіць благаславёныя старонкі гісторыі. Чакае, калі здзейсніцца духоўная рэфармацыя.

Сучасныя хрысціяне перанялі полымя веры ад папярэдніх пакаленняў. І цяпер згасне факел рэформ, ці запаліць Беларусь новай рэфармацыяй, залежыць ад кожнага.

 

Просмотров: 5351 
Последние новости
05.11.2024
19.10.2024
06.10.2024
01.10.2024
07.09.2024