У Тэалагічным інстытуце адбылася прэзентацыя кнігі прысвечанай пастару Станіславу Нядзьвецкаму
02.05.2017
У Тэалагічным інстытуце адбылася прэзентацыя кнігі прысвечанай пастару Станіславу Нядзьвецкаму

25 красавіка на вячэрнім аддзяленні Тэалагічнага інстытута ХВЕ прайшла прэзентацыя кнігі дыякана Красненскай царквы ХВЕ Уладзіміра Русецкага пад назвай “Пастар Станіслаў Нядзьвецкі і евангельскае прабуджэнне на паўночным захадзе Беларусі”. Перад студэнтамі выступіў аўтар кнігі, які сам з’яўляецца выпускніком Тэалагічнага інстытута.

Уладзімір Русецкі спыніўся на асноўным момантах жыцця і служэння пастара Станіслава Нядзьвецкага. Слухачы даведаліся пра няпросты шлях Станіслава Нядзьвецкага да Бога і да Беларусі. Справа ў тым, што будучы пастар ,які нарадзіўся ў Радашковічах у 1890 г., яшчэ ў юнацтве апынуўся ў ЗША. Там ён пакаяўся і стаў вельмі паспяховым, для эмігранта, бізнесменам. Калі ж, Госпад сказаў яму вяртацца ў Беларусь і прапаведаваць у родных мясьцінах – на Маладзечаншчыне, Вілейшчыне, Валожыншчыне, Мядзельшчыне, то Станіслаў з жонкай доўга ўпарціліся волі Божай. Да таго часу пакуль у іхняй сям’і не здарылася трагедыя – загінула адзіная дачка. Пасля гэтага, у 1925 г., Станіслаў Нядзьвецкі і яго жонка Зінаіда прадалі ўсю маёмасць у Амерыцы і паехалі ў Беларусь. За 17 гадоў служэння пастара Станіслава Нядзьвецкага ім было арганізавана служэнне як мінімум 22 цэркваў, збудавана шэраг малітоўных дамоў, арганізавана падрыхтоўка служыцеляў і г.д.

Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Русецкага была аздоблена творчым нумарам. Адказная за тэатральнае служэнне царквы ХВЕ “Ян Прадвесьнік” Наталля Бачышча прачытала маналог Зінаіды Нядзьвецкай. Творчы нумар дапамог удзельнікам прэзентацыі “перанесціся” ў Заходнюю Ьеларусь 1920-х – 1930-х гг., а таксама лепш зразумець пераломныя моманты біяграфіі пастара Станіслава Нядзьвецкага.Уладзімір Русецкi

У заключнай частцы прэзентацынага вечара выступіў рэдактар кнігі кандыдат гістарычных навук Андрусь Унучак. Ён адзначыў, што выхад кнігі У. Русецкага – гэта значная падзея для беларускай гістарычнай навукі, паколькі гэта фактычна першая біяграфія беларускага пратэстанцкага пастара напісаная на навуковым узроўні, і выдадзеная ў выглядзе асобнай кнігі. Андрусь Унучак таксама сказаў, што вельмі важнай каштоўнасцю кнігі з’яўляецца тое, што аўтар паказаў у её вялікае евангельскае прабужэнне, якое ахапіла Заходнюю Беларусь у 1920-я – 1930-я гг. Паводле слоў рэдактара кніга вельмі цікава напісана і лёгка чытаецца. Асобна была адзначана вялікая колькасць рэдкіх фотаздымкаў, надрукаваных у гэтым выданні.

У заключным слове Уладзімір Русецкі выказаў падзяку рэктару Тэалагічнага інстытута доктару Сяргею Паднюку за спрыянне ў зборы матэрыялаў для напісання кнігі. А таксама звярнуўся да студэнтаў інстытута з заклікам даследаваць гісторыю Евангельскай Царквы Беларусі ў якой ёсць шмат сведчанняў і прыкладаў для гэтага і наступных пакаленняў веруючых.

Просмотров: 5482 
Последние новости
05.11.2024
19.10.2024
06.10.2024
01.10.2024
07.09.2024